KREVA INCOGNITA АДКРЫТА Ў МЕНСКУ

25 чэрвеня 2018 года ў мінскай культурніцкай прасторы Тартак”у межах культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» адбылася ўрачыстая прэзентацыя першага нумару альманаха «KREVA INCOGNITA”.

Гасцей прэзентацыі віталі сябры рэдкалегіі і аўтары Альманаха, прадстаўнікі Фона «Крэўскі замак», у тым ліку археолаг, кіраўнік працамі сп. Алег Дзярновіч. На імпрэзе прусытнічалі, як сёлетнія валанцёры, так і мецэнаты. Госці вечарыны перазнаёміліся і атрымалі інструктаж па будучых працах.

Не сакрэт, што археалагічны летнік, які ладзіцца фондам «Крэўскі замак» сумесна з Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі Беларусі, пройдзе сёлета з 4 па 18 ліпеня 2018 года. Ахвяраванні, на якія будуць праводзіцца раскопы сёлета, збіраюцца праз прыватных асобаў. Мецэнаты змогуць у знак падзякі атрымаць асобнікі альманаха «KREVA INCOGNITA”.

Альманах з’яўляецца аўтаномным друкаваным выданнем Мясцовага дабрачыннага фонда Крэўскі замак”, якое плануецца выдавацца штогод. У навукова-папулярным выданні размешчаны вынікі археалагічных раскопаў у Крэва, аналіз стану і хады рэстаўрацыі ды інтэрпрэтацыі спадчыны Крэўскага замка, апісанне і прапановы па захаванні адметных аб’ектаў крэўскай зямлі, нарысы краязнаўцаў. Рэдакцыя Альманаху прымае матэрыялы для друку круглы год.

Сродкі на выданне альманаха KREVA INCOGNITAзбіраліся праз прыватная ахвяраванні і краудфандынгавую платформу «Талака». Прэзентацыя ладзілася ў межах адкрыцця археалагічнага сезону 2018-2019 гг. у аграгарадку Крэва (Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць).

Завяршылі прыемны вечар музычныя госці імпрэзы – Кацярына Ваданосава & Fantasy Orchestra, якія змаглі песнямі і музыкай стварыць замкавую атмасферу ў 100 км ад Крэва.