Наша каманда
У склад Праўлення, якое прымае ўсе рашэнні па дзейнасці Фонда, уваходзяць:

Ганна Андруковіч
ДырэктарМагістр менэджмента, спецыяліст па міжнародных культурных сувязях.

Алег Дзярновіч
Сябра ПраўленняСябра Праўлення Мясцовага дабрачыннага фонда «Крэўскі замак», кандыдат гістарычных навук, дацэнт, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Даследуе Крэва з 1990 г.

Аляксей Друпаў
ГісторыкГісторык, малодшы навуковы супрацоўнік Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту. Суаўтар кнігі разам з Валерам Міцкевічам «Пазіцыі германскіх дывізій у Беларусі: сектар Вішнева–Крэва».

Зьміцер і Андрэй Касьцюк
Ганаровыя валанцёры, краязнаўцыСпецыялізуюцца на даследваннях Століншчыны, беларускай ваеннай гісторыі.

Валер Ільіч Кожар
ЗаснавальнікЗаснавальнік Мясцовага дабрачыннага фонда «Крэўскі замак». Старэйшы выкладчык кафедры «Архітэктура жылых і грамадскіх будынкаў» Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта, намеснік дэкана архітэктурнага факультэта па выхаваўчай працы. Член Беларускага саюза архітэктараў.

Воля Сямашка
ЗаснавальніцаЗаснавальніца Мясцовага дабрачыннага фонда «Крэўскі замак». Дырэктар Фонда ў перыяд 2004-2011 гг. Бакалаўр права, спецыяліст-некрапаліст па ахове гісторыка-культурнай спадчыны.

Андрэй Шулаеў
Заснавальнік і рэгулярны старшыня ПраўленняЗаснавальнік і рэгулярны старшыня Праўлення Мясцовага дабрачыннага фонда «Крэўскі замак», галоўны архітэктар праектаў. Магістр архітэктуры, магістр гісторыі, спецыяліст па ахове гісторыка-культурнай спадчыны.
Наша каманда энтузіястаў у 2004 годзе стварыла Мясцовы дабрачынны фонд “Крэўскі замак”, які, сярод іншага, мае на мэце раскрыццё патэнцыялу гістарычнага ландшафта Крэва і ваколіцаў у форме гісторыка-культурнага запаведніка “Крэва” — комплексу цэлага шэрагу малых музэйных аб’ектаў, што павінны будуць рэпрэзентаваць розныя аспекты спадчыны Крэва.
Фондаўская электронная пошта: kreuskizamak@gmail.com