Warning: "continue" targeting switch is equivalent to "break". Did you mean to use "continue 2"? in /home/kreuskiz/public_html/wp-content/plugins/revslider/includes/operations.class.php on line 2758

Warning: "continue" targeting switch is equivalent to "break". Did you mean to use "continue 2"? in /home/kreuskiz/public_html/wp-content/plugins/revslider/includes/operations.class.php on line 2762

Warning: "continue" targeting switch is equivalent to "break". Did you mean to use "continue 2"? in /home/kreuskiz/public_html/wp-content/plugins/revslider/includes/output.class.php on line 3706
Фондаўскі дэсант у Крэва — Крэўскі замак

Фондаўскі дэсант у Крэва

Вербная нядзеля , што прыпала на 14 красавіка 2019 года, задалася ў Крэва як ніколі.

Мясцовыя жыхаркі з букетамі вербачак з самае вяршыні Касцельнае гары Крэва назіралі, як ля прызамкавай міквы (рытуальнай лазні) процьма моладзі рыхтавалася да чагосьці цікавага: жвава надзімалі стартавую браму для пачатку забегу бягуноў і заезду раварыстаў, раздавалі ўдзельнікам  асабістыя нумары і садавіну ў асартыменце пад легендарныя акорды Nirvana.

 

Пабеглі хутка і весела, бо пасля марафонаў удзельнікаў чакала экскурсія ад Фонда «Крэўскі замак» у межах Фэсту экскурсаводаў-2019. Пакуль госці мястэчка пакаралі прасторы мястэчка, прадстаўнікі Фонда ў суправаджэнні дзвюх спецыялістаў-археолагаў рушылі на перадсезонную выведку, каб выбраць фронт работ (пакуль дазваляе травяны пакроў). На дзіва, ёсць куды ўтыкнуцца рыдлёўцы, маюцца некапаныя палеткі і прысады!

   

Гарадзішча здалёк шумела асінай! Ссумавалася, далібог!

 

Лядоўня маніла, але маніла. Культурны слой ХХІ ст., не зважаючы на нас, шукаў сваіх праз стагоддзі.

Што ж! Рушылі далей, дзе б не перашкодзіла добраўпарадкаванне месца размяшчэння былой Мікольскай царквы, бо ёсць, што абазначыць, ды і старых надгробкаў хапае.

  

Культурніцкі слой ХХІ ст. усё ж дагнаў нас, завабліваючы то кінескопам, а то і аўтахтонным спрадам.

    

Як жа ж не зайсці на габрэйскія могілкі! Балазе побач зусім. А калі зайсці, то як не пачысціць паверхні ада мху? Усім працы хопіць.

   

 

Завяршаючым акордам палявых даследванняў стаўся абмер бліндажоў, а то і ДАКаў часоў Першай сусветнай. Каля замку:

   

і ля касцёлу:

 

Прыйшоў час для пачатку экскурсіі. Наш археолаг Алег Іванавіч Дзярновіч распавёў аб канцэпцыі далейшага захаваня замка, указаў на важныя асаблівасці, якія варта далей рэпрэзантаваць. Народ хвалявала нядаўняе абрынанне часткі сцяны. Хваляванні былі спыненыя, пацярпелых няма. Хаця засталіся ваганні аб складзе рошчыны, якой мацуецца новы масіў…

   

  

  

Нарэшце пачалася асноўная частка экскурсіі, якую трыюмфальна правёў гісторык Аляксей Друпаў, паспеўшы ўвасобіцца ў шляхцюка 17 ст., што ведае цану добрым кіўбасам і наліўкам насуперак рэху вайны.  Маляўнічы расповед імгненна перанёс усіх прысутных у далёкія часы мінулага, а самое Крэва развярнулася зусім іншым бокам, дагэтуль невядомым. Што і казаць, экскурсія на чале з Ляксеем прабараздзіла ўсё, што было магчыма!

  

  

    

 

   

З цвёрдым намерам паўтарыць усё праз год госці здобрылі крэўскую зямлю шампанскім і  раз’ехаліся назад па ўсёй Беларусі.

Наша ж суполка, вызначыўшы фронт работ, рушыла таксама і на адваротным шляху завітала на магілу паўстанцаў у Плябані, каб падвесці вынікі дня.

    

Запрашаем усіх далучацца да нашых сёлетніх палявых даследванняў і археалагічнага даследвання!

АНКЕТА ВАЛАНЦЁРА даступная тут.