Warning: "continue" targeting switch is equivalent to "break". Did you mean to use "continue 2"? in /home/kreuskiz/public_html/wp-content/plugins/revslider/includes/operations.class.php on line 2758

Warning: "continue" targeting switch is equivalent to "break". Did you mean to use "continue 2"? in /home/kreuskiz/public_html/wp-content/plugins/revslider/includes/operations.class.php on line 2762

Warning: "continue" targeting switch is equivalent to "break". Did you mean to use "continue 2"? in /home/kreuskiz/public_html/wp-content/plugins/revslider/includes/output.class.php on line 3706
Археалагічныя раскопы ў Крэва з 4 па 18 ліпеня 2018 года — Крэўскі замак

Археалагічныя раскопы ў Крэва з 4 па 18 ліпеня 2018 года

З 4 па 18 ліпеня 2018 года Мясцовы дабрачынны фонд «Крэўскі замак» ладзіць археалагічныя раскопы ў Крэва.

Запрашаім усіх жадаючых запісацца ў валанцёры і разам прыадкрыць чарговыя невядомыя старонкі гісторыі паселішча.

  • Пражыванне: намётавы гарадок.
  • Бясплатнае харчаванне.
  • Культурніцкая праграма.

Усе датычныя пытанні чакаем на фондаўскую скрыню: kreuskizamak@gmail.com

ЗАПОЎНІЦЬ АНКЕТУ ВАЛАНЦЁРА

З 2004 па 2017 гг. валанцёры Фонду «Крэўскі замак» правялі разнастайныя работы на Крэўскім замку і навакольных аб’ектах, надалі штуршок комплекснаму даследванню гістарычнага цэнтра Крэва і ваколіц.

Нягледзячы на паўтары сотні гадоў вывучэння гісторыі Крэва, даводзіцца прызнаць, што гэтая немаловажная вобласць ведаў дагэтуль застаецца ў значнай ступені terra incognita, як з пункту гледжання выяўлення і апісання даступных дакументальных крыніц, так і, у першую чаргу, з пункту гледжання
кампетэнтнага і прафесійнага аналізу гэтых крыніц, іх вытлумачэння ў кантэксце гісторыі краіны і з улікам на сучасныя знаходкі.

З улікам гэтага наш Фонд запускае выпуск штогадовага альманаха «KREVA INСOGNITA«, які дазволіць кожнаму датыкнуцца да таямніц і багаццяў крэўскай зямлі і будзе змяшчаць апошнія вынікі даследванняў паселішча.

Архіў нумароў будзе даступны ў раздзеле сайта «Бібліятэка».

Выхад першага нумару Альманаха запланаваны на пачатак чэрвеня 2018 года.