Летнік 2011. Фотасправаздача

Такім сустрэў мяне летнік на трэці дзень свайго існавання

Халодна, мокра, дровы яшчэ не прывезлі — колем усё, што бачым.

А вось, дарэчы, і нашыя дровы, якія нам прывез сельсавет праз колькі дзён. Абрэзкі з піларамы.

А гэта Бііідло — сымбаль летніку)) Гэтага бычка мясцовыя кожны дзень прыводзілі пасьвіцца да нашых намётаў.

Далей кароткі нарыс лагернага жыцця

Пачнем з кухні, бо ежа займае, не пабаюся гэтага слова, лёсавызначальнае месца ў жыцці валантэраў.

Карамелька. Бывала і такое, бо галоўнае не проста харчавацца,  а смачна харчавацца!

Меню, дарэчы, было вельмі разнастайным. Макароны з тушанінай. Рыс з тушанінай. Бульба з тушанінай. Грэчневая ікра з тушанінай. Тушаніна з тушанінай.

А яшчэ была смажаная бульба, дзернікі, смажаныя кабачкі, бліны,торт і шмат іншых страў.

Гэта Ён Тэ. Карэец. Паўднёвы.

У летніку панаваў інтэрнацыял. Ён Тэ займаўся аховай беларускай спадчыны, засвойваў на прыкладах нашую гісторыю і культуру, вывучаў вялікарускую мову. Вунь, Ён Тэ ясі лыжкай, а Рыгор — палачкамі. Такі культурны абмен))

Разам з Жорам на пэўны час з’явілася музыка.

А тут засняты адзін з самых важных момантаў у жыцці летніку — стварэнне капішча Каляхуя.

Вось ён, Каляхуй — бог кухні, вогнішча і смачнай ежы.

На капішчы таксама знайшлося месца і для выявы Бііідла

Ну а зараз мы плаўна пераходзім да працы. Галоўнай працай у гэтым годзе былі археялагічныя даследаванні (дакладней, выведка). У гэтым нам дапамагаў спадар Алег Дзярновіч, супрацоўнік Інстытута гісторыіі НАН РБ.

Таксама актыўны ўдзел у разкопках прымаў Андрусь.

Далей некалькі фатаздымкаў з разкопаў на Мікольскай царкве

Акрамя непасрэдна капання Андрусь яшчэ і маляваў

 

Працаваць, дарэчы, прыходзілася пры розным надвор’і

А гэта ўжо Юрава гара

Вынікі разкопаў пасля абмяркоўвалісь у летніку

Увогуле, разкопкі былі накіраваны на ўдасканаленне праэкту ахоўных зонаў

Акрамя разкопак адбыліся працы на бісхаіме і жыдоўскіх могілках

Нямецкіх умацаваннях Першай сусветнай

Далейшая разчыстка замковага млына

Пошук паганскіх мясцінаў

А скончыў усё рэгіянальны фестываль «Крэўскі кірмаш».

Фотаздымкi Больш фотаздымкаў у фотагалерэі