Пост-канцэрт «Крэўскі кірмаш»-2011

28 кастрычніка 2011 года (пятніца) мясцовы дабрачынны фонд “Крэўскі замак” зладзіў дабрачынную акцыю – пост-канцэрт “Крэўскі кірмаш”, прысвечаны сёлетнім вынікам працы валанцёраў Фонда ў в. Крэва, у тым ліку ў межах правядзення фестывалю “Крэўскі кірмаш-2011” (13.08.2011) ля сценаў Крэўскага замка.

Мэта пост-канцэрта сталася далучэнне ўвагі гледачоў да праблем аховы гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь, папулярызацыя валанцёрскага руху на Беларусі, прэзентацыя сучасных беларускіх гуртоў.

Падчас канцэрту адбыўся  дабрачынны збор сродкаў на аплату паслуг археолага, які працаваў ад Інстытута гісторыі Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь на раскопах ў в. Крэва падчас летніка 2011 года.

Роўна у 19-00 ва ўтульнай зале Купалаўскага музэя (г. Мінск, вул. Я.Купалы, 4) успыхнула святло і загучала цудоўная музыка. Адкрыла вечар — цудоўная вядучая, праектны мэнэджар і чалец Праўлення фонду — Ганна АНДРУКОВІЧ.

Вядучая Ганна Андруковіч - Л.Нарушэвіч, 2011

Вядучая Ганна Андруковіч — Л.Нарушэвіч, 2011

У пост-канцэрце прынялі удзел такія гурты, як

Alta Mente”

Аlta Mente- Віктар Лагацкі , 2011

Аlta Mente- Віктар Лагацкі , 2011

 “Інфрачырвоны Выдых” (пераможца ў намінацыі «Крэўскі авангард-2011» (ІІ ступень))

Інфрачырвоны Выдых, В. Кастрамінава, 2011

Інфрачырвоны Выдых, В. Сямашка, 2011

“Князь Мышкін” (пераможца ў намінацыі «Крэўскі авангард-2011» (гран-пры))

Князь Мышкін, В.Сямашка, 2011

«Нельга забыць”

Нельга забыць, В.Кастрамінава, 2011

Нельга забыць, В.Сямашка, 2011

«Балцкі Субстрат” і народная артыстка Рэспублікі Беларусь Тацяна Мархель (пераможцы ў намінацыі «Крэўская традыцыя-2011»)

Балцкі Субстрат, В.Кастрамінава, 2011

Балцкі Субстрат, В.Сямашка, 2011

Гледачы змаглі атрымаць асалоду!

Гледачы пост-канцэрту, В.Кастрамінава, 2011

Гледачы пост-канцэрту, В.Сямашка, 2011

Для гледачоў таксама была праведзена віктарына з прызамі, прысвечаная гісторыі Крэўскага замка. Удзельнікі віктарыны ўразілі выдатным веданнем крэўскай гісторыі і дакладна назвалі краіну, з якой прыязджалі будаўнікі Крэўскага замку ў 13 ст., ад каго хаваўся ў Крэўскім замку А.Курбскі, паўстанне, якое прайшло праз Крэва, і нават правільны год афіцыйнай рэгістрацыі фонду Крэўскі замак.

Момант уручэння прыза пераможцы віктарыны

Момант уручэння прыза пераможцы віктарыны. В.Сямашка, 2011

ДЗЯКУЕМ УСІМ за падтрымку і цудоўны настрой!!!!

Да новых сустрэч!

 

 

Фотаздымкi Больш фотаздымкаў у фотагалерэі