Летнік Крэўская вунія-2011

Дата правядзення: 1 ліпеня — 15 жніўня 2011 года
АБ’ЕКТЫ І ВІДЫ ПРАЦАЎ ПАДЧАС ЛЕТНІКА (на выбар):

1. Гарадзішча (рэкультывацыя, усталяванне памятнага знаку).
2. Юрава гара (усталяванне памятнага знаку).
3. Пагоркі Крэва (археалагічныя раскопы, рэкультывацыя, усталяванне памятнай кампазіцыі).

Увага! Археалагічныя раскопы прайшлі з 18 па 30 ліпеня 2011 года.
4. Рэшткі замкавага млына (рэкультывацыя, усталяванне памятнага знаку (камня)).
5. Крэўскі камень (усталяванне памятнага знаку).
6. Доты Першай сусветнай вайны (усталяванне памятнага знаку).
7. Крэўскі замак (рэкультывацыя двара замка, усталяванне памятнага знаку на месцы, дзе стаяла Крэўская ратуша, увядзенне ўмацавальнага раствору ў сцены, збудаванне кансервацыйных канструкцый – пры атрыманні адпаведнага дазволу ад Міністэрства культуры).
8. Будынак сінагогі (прыборка тэрыторыі, кансервацыйныя працы, інш.).
9. Старыя габрэйскія могілкі (прыборка тэрыторыі, апісанне надгробкаў, правядзенне на іх першасных кансервацыйных работ).

Падчас правядзення ўсіх відаў работ праводзіўся збор вуснай гісторыі ў мясцовых насельнікаў. Для гісторыка-культурных матэрыяльных нерухомых каштоўнасцяў, якія не ўвайшлі ў ахоўную зону гістарычнай забудовы Крэва, Фондам рыхтуецца праект ахоўных зонаў.

13-14 жніўня 2011 ў вёсцы Крэва (Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць) прайшоў рэгіянальны фестываль «Крэўскі кірмаш».

Солі хапіла усім!

Правядзенне прац пры недахопе часу можа быць працягнута напрыканцы верасьнія 2011 года.

Невялічкая фотасправаздача па летніку.

Фотаздымкi Больш фотаздымкаў у фотагалерэі