Фестываль Крэўскі кірмаш 2011

 МАПА ПРАВЯДЗЕННЯ КІРМАШУ 

Map of the Kreva village  

Destinations trips (indicated by arrows):
1.Drive to the highway Minsk-Vilnius in the direction of Oshmyany
2. Drive to the highway Minsk-Vilnius in the direction of Minsk
3.Exit toward the city of Minsk (Minsk-Vilnius Old Highway)
4. Departure to the city in the direction of Smorgon Molodechno
Activities and infrastructure places (number of white dots) 
1. Buses parking
2. Places of photo exhibitions
3. Bus station
4. Bank
5. The current Christian Catholic Church
6. Shopping for food and industrial goods
7. The building of the old synagogue (Warning: Be careful! Building in disrepair)
8.Cafe
9.The scene near the Kreva castle walls
10. Toilet (WC) and urns
11. The remains of the river Krevf Castle mill
12. Location for the camp
13. Yurava Mountain (a place for a panoramic view)
14. The current Christian Orthodox Church 
 

Час правядзення: 13 жніўня 2011 года. Пачатак канцэрта ў 15-30.

 Мэты фестывалю: прыцягнуць увагу да справы аховы матэрыяльнай і нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь у цэлым і спадчыны Крэва ў прыватнасці; далучыць гасцей фестывалю да традыцыйнай культуры і рамёстваў; азнаёміць гасцей фестывалю з валанцёрскімі ініцыятывамі па ахове спадчыны на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Рэгiянальны ФЕСТЫВАЛЬ у Крэва прысьвечаны гадавіне падпісання Крэўскай вуніі і з’яўляецца сваеасаблівым падарункам мясцовым жыхарам, госцям вёскі і удзельнікам валанцёрскага летніка «Крэўская вунія-2011».

УВАХОД НА ФЕСТЫВАЛЬ ВОЛЬНЫ,
аднак не выключана праца мясцовай мытні (a-la шлагбаум).

ПРАГРАМА фестывалю ўключае:

=Горад майстроў, азнаямленне зь мясцовымі традыцыямі і валанцёрскімі ініцыятывамі (з 12-00), віктарыны і конкурсы
=Майстар-клясы па народных танцах і прыкладному мастацтву (з 12-00)
=Саламяная скульптура ад народнага майстра — Валянціны Лойка (з 10-00)
=Урачысты канцэрт з намінацыямі (з 15-30 да 20-00)
=Дыскатэка (20-00/22-00) уваход:5 000
ПЕРАМОЖЦЫ Ў НАМІНАЦЫЯХ ФЕСТЫВАЛЮ:

“Крэўская традыцыя-2011”(гурт, які лепш за ўсё адлюстраваў беларускую фальклёрную спадчыну ў песнях) — гурт «ГОРЫНЬ» (РМГА «Студэнцкае этнагарафічнае таварыства, г. Мінск)

 

Выступае гурт "Горынь" (Менск)

 “Крэўскі авангард-2011” (гурт, які лепш за ўсё адлюстроўваў эксперыментальны музычны накірунак беларускай музыкі), намінанты «Князь Мышкін» , «Балцкі Субстрат»і «Інфрачырвоны выдых» пазмагаюцца за прэмію ў Менску ў хуткім часе.“Крэўскі гаспадар-2011”(жыхар Крэва, які лепш за ўсё прадставіла ўласны падворак — Сям’я Маршалак),“Крэўская гаспадыня-2011”(жыхаркаКрэва, якая лепш за ўсё прадставіла ўласны падворак) — сям’я Балыш“Крэўскі кухар–2011”(асоба, якая згатавала самую смачную страву фестываля) — Алеся МЕДУШЭЎСКАЯ (Менск)“Крэўская князёўна–2011” (асоба , якая больш за ўсіх прадстаўляе вобраз старажытнай Крэўскай зямлі) вядучая канцэрта — Ганна АНДРУКОВІЧ (студэнтка Беларускага дзяржаўнага універсітэту культуры і мастацтва, Менск)

 

Ганна Андруковіч

        

 

 

 

 

 

 

”Крэўскі князь–2011”(асоба , якая больш за ўсіх прадстаўляе вобраз старажытнай Крэўскай зямлі) 

Павал КАРНЮШЫН

 “Крэўскі бард-2011”(гледачы выбіраюць лепшага спевака фестывалю) — Тацяна БЕЛАНОГАЯ Тацяна Беланогая  
 
“Крэўскі паэт-2011”(гледачы выбіраюць лепшага паэта-вершаскладальніка фестывалю) Уладзімір Някляеў / Як прызнаўся Някляеў, сярод яго шматлікіх узнагарод «ніколі не было звання крэўскага паэта». Уладальніка літаратурнай прэміі вызначала глядацкае журы. Літаратар спаборнічаў з такімі паэтамі, як, напрыклад, Анатоль Івашчанка і Усевалад Сцебурака. «Мы крыху згубілі людзей, бо звычайна на гэты фестываль прыязджалі госці з Літвы, Польшчы. Сёння іх няма, мне здаецца, зразумела, чаму яны не прыехалі», — адзначыў Някляеў. Паводле яго слоў, сёлетні фэст — «лепшы за мінулыя».

Уладзімір Някляеў

 
   “Крэўскі цуд – 2011”(гледачы выбіраюць асобу, якая больш за ўсіх здзівіла прысутных сваім убраннем, выступам, праведзеным майстар-класам ды інш.) — Віктар і Вера ЖЫБУЛІ (сапраўдныя дзеячы культуры і мастацтва, Менск) 

Вера і Віктар Жыбулі

 “Крэўскі майстар-2011” (гледачы выбіраюць лепшага майстра, рамесніка фестывалю. Улічваюцца знешні воблік, рамесныя навыкі, уменне падаць выраб перад пакупніком) — намінант пакуль не выбраны.“Крэўскі гандляр–2011”(гледачы выбіраюць лепшага гандляра фестывалю. Улічваюцца знешні воблік, навыкі продажу, уменне падаць тавар перад пакупніком) 

Гандляр года выбраны адзінагалосна

 “Крэўскі валанцёр-2011”(прыз ад журы самаму актыўнаму валанцёру ў справе арганізацыі і правядзення фестывалю і летніка ў 2011 годзе) — Аляксей ДРУПАЎ (гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага унівэрсітэту, Менск) 

Аляксей Друпаў (сьпіной да гледача)

 Вядучы: Павал Карнюшын (студэнт Беларускага дзяржаўнага універсітэту культуры і мастацтва, Мінск), Валярына Кустава (паэтка).Выступоўцы:
мясцовыя калектывы народнай творчасьці, «Князь Мышкін», «Alta Mente», «Балцкі Субстрат», «Горынь», Рамаш Яраш, Тацьцяна Беланогая, Максім Знак, Раман Абрамчук, Мікола Кароль ды інш. Паэты: Анатоль Івашчанка, Усевалад Сцебурака, Леанід Дранокь-Майсюк, Эдуард Акулін, Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч ды інш.
ГАЛОЎНЫ ІНФАРМАЙЦЫЙНЫ ПАРТНЁР ФЕСТЫВАЛЮ :
 Мы у сацыяльных сетках: http://vkontakte.ru/event25919453

Урчэньне прыза самаму маладому жыхару Крэва ад ФОнда "Крэўскі замак"

 

 

Фотаздымкi Больш фотаздымкаў у фотагалерэі