Экскурсія «Крэва – беларускі «Твін Пікс» «у межах Фэсту экскурсаводаў-2011 (01.05.2011)

Дзякуем усім за дапамогу ў правядзенні экскурсі і валанцёскіх працаў!!!!
Падчас экскурсіі было сабрана шмат сьмецьця: пустых бутэлек, паперак, жалезнага лому і нават сапсаваную вапну з Юравай гары вынеслі…. Экскурсанты змаглі даведацца аб самых таямнічых момантах гісторыі замка і навакольных мясцін, азнаёміцца з методыкамі валанцёрскай узаемадапамогі на адкрытай мясцовасці, запісцца на працы ў гэтым годзе, адчуць жыццёвы пульс мястэчка Крэва.

ЮРАВА ГАРА: сьвятое месца, на якім растуць незнаёмыя расліны. Былое прыстанішча жраца Крэва-Крывэйтаса, да якога людзі прыходзілі з усіх ваколіц.

Побач на суседнім пагорку размешчаны жыдоўскія могілкі. З гары былі знесены мяхі з сапсаванай вапнай, якія былі выкінуты невядомымі на схіл гары. Мала таго, што псавалася візуальнае успрыманне гары як прыроднага помніку, так і з пункту гледжання кантролю за экалагічнай сітуацыяй узнікала шмат пытанняў да «гаспадарлівых» спадароў N….

ЗАМКАВЫ МЛЫН: акрамя знаёмства з млыном, у валанцёраў з’явіўся шанец непасрэдна папрацаваць на працах па ачышчэнню фундамента млына і выявіць розныя артэфакты.

Фотаздымкi Больш фотаздымкаў у фотагалерэі