Аб’екты вёскі Крэва (віртуальная экскурсія)

Давайце пазнаёмімся з найбольш значнымі аб’ектамі вёскі Крэва, якія валодаюць гісторыка-культурным патэныялам:

КАМЕНЬ-АБЯРЭГ.
Падчас эпідэміі халеры ў вёсцы Крэва на кожным заездзе ў вёску было усталявана па камяню-абярэгу, каб эпідэмія абыйшла вёску. З кожнага богу на камяні быў выскаблены крыж, а да дарогі яшчэ і год пачатку эпідэміі (1871 — ). Год заканчэння недапісаны.

З чатырох камянёў захаваўся толькі адзін, размешчаны на ўездзе ў вёску з боку Віленскай трасы. З цягам часу ён быў закінуты і зарослы імхом. Падчас летніка 2010 года камяент-абярэг ачышчаны і агароджаны валанцерамі Фонда.

Па некаторых звестках захаваўся яшчэ адзін камень, але знайсці і аднавіць яго пакуль не атрымалася.

ЗАМКАВЫ МЛЫН,
важная частка інфраструктуры замка, знаходзіўся на перападзе рэчкі Крыўлянка, якая была пушчана па канале ў 19м стагоддзі. Першая ўзгадка — 18ст. Першая выява — 19 ст. Пасля меліарацыі выкарыстоўваўся як гаспадарчая пабудова. Дакладны час разбурэння вядомы толькі прыблізна — паміж дзвума сусветнымі войнамі.

Фундамент млына рэкультаваны і закансерваваны валанцерамі Фонда падчас працаў 2010 года.

раздзел будзе папаўняцца звесткамі па ўсіх аб’ектах з цягам часу.

ГАБРЭЙСКІЯ МОГІЛКІ КРЭВА

Габрэйскія могілкі Крэва

Габрэйскія могілкі Крэва, В. Кастрамінава, 2006

СТАРЫ ПАРАВЫ МЛЫН КРЭВА

Стары паравы млын Крэва

Стары паравы млын Крэва, В. Кастрамінава, 2007

Фотаздымкi Больш фотаздымкаў у фотагалерэі