Летнік «Наваградзкія мроі-2009»

СПРАВАЗДАЧА
аб выкананні супрацьаварыйных работ
на гісторыка-культурнай каштоўнасці
“Хрысціянскія могілкі ў Навагрудку”
падраднай арганізацыяй – мясцовым дабрачынным фондам “Крэўскі замак” — у межах валанцёрскага летніка
“Наваградскія мроі – 2009” (5-15 жніўня 2009 года).

1) Дазвол на правядзенне першасных супрацьаварыйных работ быў атрыманы ў пісьмовай форме ад Навагрудскага райвыканакама.
2) Характар і пералік праведзеных работ быў узгоднены з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь. Адначасова быў прызначаны навуковы кіраўнік аб’екта – Лаўрышчук Вячаслаў Уладзіміравіч.
3) Работы праводзіліся пры строгім забеспячэнні правілаў тэхнікі бяспекі. Удзельнікам летніка былі зачытаныя інструктажы па тэхніцы бяспекі (згодна са БніП 111-4-80): “Уводны групавы інструктаж”, “Пярвічны інтструктаж на працоўным месцы”, аб чым былі зроблены адпаведныя запісы ў журнале кантролю за тэхнікай бяспекі і атрыманы подпісы ўдзельнікаў работ.
4) Да ўдзелу ў працах дапускаліся асобы, старэйшыя за 18 год, якія прайшлі адпаведны інструктаж на месцы правядзення работ і азнаямленне з тэхнікай бяспекі, пагадзіліся з выканеннем Статута летніка, азнаёміліся з асноўнымі прынцыпамі прыборкі і кансервацыі могілак.
5) Усе працы праводзіліся з выкарыстаннем індывідуальных сродкаў абароны.
6) На працоўныя пляцоўкі дапускаліся толькі тыя асобы, якія былі зарэгістраваныя як удзельнікі летніка (валанцёры), і толькі ў працоўны час.
7) Пры правядзенні работ валанцёры прытрымліваліся нормаў па ахове працы, вытворчай санітарыі і гігіены працы.
8) Усе тэхналагічныя і любыя іншыя работы праводзіліся без уздзеяння на культурны слой аб’екта.
9) Падчас выканання работ здзяйснялася фотафіксацыя выканання работ, копія якой прыкладаецца.
10) Усяго ў праекце прынялі ўдзел 21 чалавек. Працоўныя мовы летніка – беларуская, руская, польская, англійская.

ВЫКАНАНЫЯ ПРАЦЫ.

1) Ачыстка тэрыторыі могілак ад навакольнай расліннасці і рэшткаў спілаваных дрэваў, якія ўяўлялі пагрозу для далейшага існавання і ідэнтыфікацыі надгробкаў і могілак у цэлым.
2) Ачыстка паверхнЯў надгробкаў і агароджаў ад расліннасці, імху і лішайнікаў.
3) Пакрыццё металічных агароджаў антыкаразійнай рошчынай.
4) Абкопванне надгробкаў ад слою зямлі, нанесенага з цягам часу пад уплывам прыродных фактараў.
5) Збор вуснай гісторыі ў мясцовых жыхароў аб могілках.
6) Фотафіксацыя хода работ і аб’ектаў на могілках.
7) Складанне дакументацыі (мап і формаў апісання) могілак, надгробкаў і капліц. Стварэнне праекта антыаварыйных працаў на капліцы Садоўскіх.
8) Сумеснае патруляванне тэрыторыі могілак разам з супрацоўнікамі Навагрудскага РАУС (міліцыей).
9) Ачыстка могілак ад смецця, якое ўтварылася ў выніку чалавечай дзейнасці.
10) Падчас летніку валанцеры ажыццяўлялі кантроль за тэрыторыяй могілак, сваечасова выклікалі супрацоўнікаў міліцыі, праводзілі прафілактычныя размовы з парушальнікамі, якія выбіралі могілкі як месца для выпіўкі.

РЭКАМЕНДАЦЫІ ПА ПРАВЯДЗЕННЮ
ДАЛЕЙШЫХ РАБОТ НА ТЭРЫТОРЫІ МОГІЛАК

1) Неабходна далейшая вырубка дрэваў, якія пагражаюць стану далейшага існавання могілак і аб’ектаў на іх, штогод пракошваць тэрыторыю, каб папярэдзіць новае зарастанне тэрыторыі могілак.
2) Неабходна працягваць пастаяннае патруляванне тэрыторыі могілак сіламі супрацоўнікаў Навагрудскага РАУС.
3) Неабходна забяспечыць 2 (два) працоўных месца для захавальнікаў могілак, якія б праводзілі супрацьаварыйныя працы і працы па добраўпарадкаванні тэрыторыі і аб’ектаў могілак пры пастаянным кантролі з боку навуковага кіраўніка могілак як аб’екта гісторыка-культурнай спадчыны.
4) Штогадовыя валанцёрскія летнікі па добраўпарадкаванні могілак, якія будуць праводзіцца ў будучыні, пры поўным кантролі з боку навуковага кіраўніка і падтрымыцы мясцовых орагнаў улады, патэнцыйна змогуць прывесці Навагрудскія хрысціянскія могілкі ў належны стан і захаваюць гэты ўнікальны аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь для будучых нашчадкаў.

Дырэктар Фонда, Вольга Кастрамінава.

P.S. У 2010 годзе перад пачаткам працаў на могілках валанцёры Фонду былі прыемна здзіўлены тым, што у межах падрыхтоўкі да працаў Наваградзкі райвыканкам правёў работы па скашэнню травы і хмызянку на могілках, што значна спрасціла рабочы працэс і вызваліла час для правядзення палявых даследванняў.

Фотаздымкi Больш фотаздымкаў у фотагалерэі