Крэўскі летнік 2019

З 15 па 28 ліпеня 2019 года Мясцовы дабрачынны фонд «Крэўскі замак» у супрацы з Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Рэспблікі Беларусь  правёў археалагічны летнік. Валанцёры, якія далучыліся да працаў, шчыравалі на Гарадзішчы ў пошуках новых знаходак.

   

 

Акрамя працоўнага часу для валанцёраў нашага летніка была праведзена багатая культурніцкая праграма. Пад вершалінамі старых дрэваў, на ганку старой хаты перад адпачываючымі археолагамі выступалі:

Алесь Чумакоў з патрыятычна-ірландзкім рэпертурам

 

Краязнаўца Алесь Камінскі паказаў усю сутнасць Крэва (на фота экскурсанты чакаюць заканчэння дажджу ў сценах Крэўскага касцёла) —

Спявачка Таццяна Грыневіч заспявала песні і зладзіла танцы для жадаючых —

  

Валанцёры  завіталі ў Чухны да Бондаренко Сергей, каб зверыць арыенціры, зацаніць макет Кейстутавай вежы 1:10, папрацаваць з глінай і памедытаваць на маўчанне камянёў у шэпце траваў.

  

 

Ішоў 5-ы дзень летніка, але ўдзельнікаў цягнула не зямля, а навука. Увесь вечар абмяркоўвалі альманах KREVA INKOGNITA (які, да слова, даступны ў «Акадэмкнізе») і планавалі будучыню Крэва — 

Я хацеў бы спаткацца з Вамі ў Крэва

У такі ж надвячорак,

Каб сказаць:

«Бачыце гэтыя

Ясныя твары-імгненні?

Для іх свеціць нашае сонца,

I нават завітаў Максім Багдановіч Літаратурны музей.

Хто мы такія?

Хіба падарожныя? Спадарожнікі волі нябёсаў.

Нашто ж на зямлі

Сваркі i звадкі, боль i горыч,

Калі ўсе разам можам працаваць

І ўвечары адпачываць з сябрамі

Пад песні Aliaksei Zhbanau

  

 

Мала хто ведае, аднак кожны ўдзельнік летніка ў Крэве-2019 змог атрымаць за працу цішотку з мястэчкам, замкам, Гарадзішчам і шмат чым яшчэ —

 

З Аляксандрам Памідоравым засядзеліся да начы: цудоўны канцэрт атрымаўся —

 

МЦ2 MorkvoЦвет сустрэлі на самым высокім узроўні  —

А рыцары Юрыя Ўсціновіча навучылі змагацца —

Закрыў сезон выступ-монаспектакль Івана Кірчука

    

Да сустрэчы  ў новым сезоне!

Пачытаць аб нашым летніку можна на сайтах парталаў Крэва.Трэвел, Беларускага тэлебачання, Радыё Рацыя, Рэгіянальнай газеты .