Хронікі археалагічнага летніка ў Крэвe — 2018

З 4 ліпеня 2018 года дзесяткі валанцёраў з усёй Беларусі наведваюцца ў Крэва, каб прыняць удзел у археалагічных раскопах на тэрыторыі мясцовага Гарадзішча, якія ладзяцца Мясцовым дабрачынным фондам «Крэўскі замак» і Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук.
Перад даследчыкамі стаіць пытанне, першапачатковая Літва была балцкай ці славянскай? І раскопы ў Крэва дакладна паспраыяюць пошукам адказу. Сярод апошніх знаходак — металічны пярсцёнак, час вырабу якога яшчэ трэба высвятліць.
Пасля палявых даследванняў ля вечаровага вогнішча валанцёры бавяць час разам з беларускімі музыкамі, паэтамі і краязнаўцамі, удзельнічаюць у экскурсіях па Крэва і мясцовасці.
Прынамсі ў Крэва ўжо выступілі Андрэй Хадановіч, Аляксей Жбанаў, Андрусь Такінданг, Раман Яраш, Таццяна Грынкевіч, капэля «На таку» з танцамі пад гармонік.

Алесь Камінскі прывёў правільным шляхам па Крэва-

Аляксей Друпаў падзяліўся таемнымі сцяжынкамі Першай сусветнай у Крэва.

Валанцёры завіталі ў госці да мясцовага мастака-кераміста Сяргея Бандарэнкі ў в.Чухны: паглядзелі на макет Крэускага замка у масштабе 1:10, зрабілі плакеткі «пагоньки», паблукалі па новым каменным лабірынце.
Сёння ўвечары адбудзецца воркшоп па татарскай гісторыі Крэва ад Алены Любай.

Запрашаем усіх далучацца да працаў!
Пражыванне ў намётавым гарадку. Харчаванне бясплатнае.

Кантакты: кіраўнік летніка — Андрусь Шулаеў +37533 632 7165

Ан-лайн анкета

Фота Алега Дзярновіча. Вокладка ад «Радыё Свабода».