ВІТАЙМА ГАСЬЦЕЙ САЙТУ МЯСЦОВАГА ДАБРАЧЫННАГА ФОНДУ «КРЭЎСКІ ЗАМАК»!

Сьвежыя навіны:

 

22 красавіка 2012 года ў межах Фэсту экскурсаводаў фондам была арганізаван экскурсія па Крэве.

Падрабязнасьці тут.

21 снежня 2011 года адбыўся сход Праўлення Фонд «Крэўскі замак».

На паседжанні падняты пытанні ратавання будынку былой сінагогі ў в. Крэва, план работ і мерапрыемстваў на 2012 год, шляхоў развіцця сайта Фонда kreuskizamak.by.

28 кастрычніка 2011 у музэі Янкі Купалы адбыўся пост-канцэрт «Крэўскі кірмаш«, прысьвечаны гадавіне падпісаньня Крэўскай вуніі і закліканы далучыць увагу грамадзкасьці да справы ратаваньня Крэўскага замка.

Мясцовы дабрачынны фонд «Крэўскі замак» выступае за развіцьцё і ўдасканальваньне лепшых традыцый беларускага візуальнага мастацтва. З гэтай мэтай была зацверджана спецыяльная прэмія фонда «Крэўскі адвечны рухавік» (КАР), якая будзе ўручацца штогод тым рэжысэрам, якія ў сваіх творах прапагандуюць ахову гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.

Першая прэмія будзе выдадзена адпаведнаму пераможцу з канкурсантаў фестывалю «Cinema Perpetuum Mobile», які пройдзе 13-15 студзеня 2012 года ў горадзе Менску.

Далучайцеся!

У Вас маецца ўнікальная мажлівасць паспрабаваць свае сілы ў незалежным кіно і сказаць сваё слова ў годнай справе рэгенерацыі памяці нашай краіны!

ПАДРАБЯЗНА аб ФЕСТЫВАЛІ Крэўскі кірмаш-2011 тут 

Апошнія навіны аб працах гэтага года «ЛЕТНІКІ»…

А між тым…

Рэспубліка Беларусь з’яўляецца спадкаеміцай шматлікіх выбітных помнікаў архітэктуры, якія адлюстроўваць увесь палёт мараў і тэхнічных мажлівасьцяў нашых продкаў на працягу амаль што сямі стагоддзяў.
Большасць з гэтых помнікаў знаходзіцца на мяжы знішчэння прыроднымі і антрапагеннымі фактарамі па прычыне адсутнасці належнага гаспадарчага ўтрымання.

Адным з такіх помнікаў з’яўляецца і Крэўскі замак.
Гэта мы кажам — «Крэўскі замак».
Афіцыйна яго назва гучыць, як «Рэшткі замка ў в. Крэва».
Стан замка і ваколіцы вёскі (аграгарадка) Вы можаце пабачыць у нашых фотагалерэях.

У мэтах садзеяння выратаванню рэштак замка ў 2005 годзе быў створаны Мясцовы дабрачынны фонд «Крэўскі замак».Фонд займаецца непасрэднымі працамі па праектаванні і правядзенні кансервацыйных работ на рэштках замку, даследваннямі крэўскіх мясцінаў, рэгенерацыяй старых крэўскіх могілак і могілак з іншых мясцінаў, зборам вуснай гісторыі, правядзеннем святаў і фэстаў.

Наш фонд — не грамадзкае аб’яднанне. Мы не маем сяброў у звычайным сэнсе слова.
Людзі, якія жадаюць дапамагчы, працуюць разам з намі у якасьці «валанцёраў».
Тыя, хто жадае непасрэдна дапамагчы фонду, становяцца сябрамі нашага Праўлення.

Наш фонд — некамерцыйная арганізацыя.
Усе свае працы мы праводзім за ўласны кошт або за кошт ахвяраванняў, якія прымаюцца непасрэдна дырэктарам Фонда або пералічваюцца на наш банкаўскі рахунак.

Калі Вы жадаецца далучыцца да працаў ці дапамагчы нам фінансава — звяртайцеся!

Наш банкаўскі рахунак:

р/р 3015070850015, філіял 529 «Белсвязь» АСБ «Беларусбанк», код 720,

УНП Фонда: 590339648
Толькі разам мы дапаможам спадчыне нашага краю!

Нашы спонсары Волатмедыя